Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч чакае ініцыятывы ад Статкевіча


Сяргей Гайдукевіч
Сяргей Гайдукевіч

Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта Беларусі лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч у размове са Свабодай сёньня нагадаў, што менавіта яго партыя першай зьвярнулася да Лукашэнкі з прапановай выпусьціць на волю ўсіх арыштаваных падчас «сьнежаньскіх» падзеяў на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году:

«Калі хтосьці сумняваецца, то ўсё лёгка праверыць праз Інтэрнэт, дзе ўсё засталося. На пачатку 2011 году, можа, гэта быў канец студзеня, можа, пачатак лютага, была заява Вышэйшай рады і ЦК нашай партыі. Мы прасілі вышэйшае кіраўніцтва краіны вызваліць на волю усіх, без выключэньня, удзельнікаў тых падзей. І тлумачылі сваю ініцыятыву так — гэта сытуацыя непрымальная для Беларусі».

На пытаньне Свабоды, ці зьбіраецца Сяргей Гайдукевіч у бліжэйшы час сустрэцца з Мікалаем Статкевічам, лідэр ЛДП Беларусі адказаў так:

«Гэта не маё жаданьне і не маё пытаньне. Зь кім сустракацца найперш вырашае чалавек, які выходзіць на свабоду. Мы зь ім кантактавалі, калі Мікалай быў яшчэ лідэрам партыі, падпісвалі супольныя заявы з часоў спадара Віка.

Я, як лідэр партыі, адкрыты для ўсіх. Калі Статкевіч будзе выходзіць на мяне, будзе тэлефанаваць, то чаму ж мне не кантактаваць?».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG