Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цярэшчанка называе Статкевіча сапраўдным грамадзянінам і спадзяецца на супрацу


Віктар Цярэшчанка

Віктар Цярэшчанка

Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Віктар Цярэшчанка пракамэнтаваў для Свабоды вызваленьне палітвязьняў:

«Першае — я абрадаваны, што людзі, найперш Мікалай Статкевіч, знаходзяцца на свабодзе. Я абрадаваны, што яны могуць жыць у нашым грамадзтве. Мне падаецца, што праз два-тры дні яны вярнуцца да звычайнага жыцьця, мякка кажучы, адасьпяцца. І галоўнае — яны вярнуцца ў грамадзкае жыцьцё.

Я добра ведаю Мікалая Статкевіча. Ён дастаткова прыстойны чалавек. Чалавек высокай культуры, адукаваны, сапраўдны грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Я веру ў тое, што ён зноў будзе актыўным прыхільнікам дэмакратыі, пераўтварэньняў да лепшага. Сустрэча зь ім у мяне будзе ў гэтыя дні. І яна дасьць адказ пра сумесныя дзеяньні, рашэньні, намеры.

А чаму не паехаў сустракаць Мікалая на вакзал? Я і сёньня знаходжуся на Віцебшчыне. Гэта 300 кілямэтраў. І я за гадзіну фізычна ня змог бы даехаць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG