Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына асабіста пажадала посьпеху Караткевіч


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Як і прагназавала Свабода яшчэ 21 жніўня, кола прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі звузілася з васьмі да пяці чалавек.

Паводле афіцыйнай інфармацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі, падпісныя лісты з неабходным мінімумам подпісаў (100 тысяч) на праверку здалі пяць кандыдатаў:

  • Аляксандар Лукашэнка — 1.761.000 подпісаў,
  • Мікалай Улаховіч — амаль 160.000,
  • Сяргей Гайдукевіч — болей за 140.000,
  • Віктар Цярэшчанка — 130.000, Тацяна Караткевіч — 107.000 подпісаў.
  • Жанна Раманоўская здала 780 подпісаў.

Усе гэтыя лічбы агучыла ў сваім штотыднёвым відэазвароце старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына. Яна ў прыватнасьці заявіла:

«Я вельмі рада, найперш за спадарыню Караткевіч. Гэта першы магчымы кандыдат на прэзыдэнта жанчына ў сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь. Я жадаю посьпехаў дадзенаму кандыдату. Менавіта яна з’яўляецца тым новым асобым паваротным момантам у гісторыі выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, найперш таму, што яна жанчына».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG