Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Аліневіч вызвалены і знаходзіцца дома ў Менску. Пра гэта паведаміла яго маці Валянціна Аліневіч.​

У 2011 годзе актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч быў асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганскіх дзеяньнях адносна афіцыйных будынкаў. У судзе сваёй віны Ігар Аліневіч не прызнаў.

У лістападзе 2010 году Ігара Аліневіча арыштавалі ў Маскве супрацоўнікі расейскіх спэцслужбаў. У Расею Аліневіч зьехаў, калі ў Менску, пасьля шэрагу пратэстных акцыяў, супроць актывістаў анархісцкага руху завялі крымінальную справу. Расейскія службоўцы прывезьлі Ігара Аліневіча ў Беларусь і перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі. Да суду Аліневіча трымалі ў ізалятары КДБ «Амэрыканка». Пра гэты час Ігар напісаў і здолеў перадаць на волю кнігу-дзёньнік «Еду ў Магадан». Пасьля выхаду кнігі стаўленьне адміністрацыі калёніі да Ігара Аліневіча зрабілася больш жорсткім.

Праваабаронцы і апазыцыя лічаць Ігара Аліневіча палітвязьнем і патрабуюць яго вызваліць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG