Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былі палітвязень Юры Рубцоў ужо знаходзіцца дома ў Гомелі побач з роднымі. Ён рады таму, што апынуўся на волі, але не задаволены, што вызвалены па памілаваньню.

Юры Рубцоў лічыць, што не зрабіў ніякага злачынства і будзе дамагацца апраўданьня.

«У 19.00 мне загадалі зьняць турэмную вопратку і апрануць сваю ўласную. Пасьля зачыталі ўказ Лукашэнкі і пасадзілі на цягнік Бабруйск-Гомель», — паведаміў былы палітычны вязень пра абставіны свайго вызваленьня.

Тыдзень таму Юры Рубцоў важыў 71 кг, а калі арыштоўвалі — 95.

________________________________________________

У кастрычніку 2014 году грамадзкі актывіст з Гомеля Юры Рубцоў быў пакараны 1,5 гадамі «хіміі» за тое, што назваў «падонкам» судзьдзю Савецкага раённага суду Менску Кірыла Палулеха, які пасьля Чарнобыльскага шэсьця судзіў яго паўразьдзетага. У красавіку 2014 году Юры Рубцоў удзельнічаў у Чарнобыльскім шляху, на ім была майка з надпісам «Лукашэнка, сыходзь». Пасьля шэсьця міліцыянты затрымалі актывіста, сарвалі зь яго майку і гэтак прывезьлі ў суд.

На «хіміі» у вёсцы Куплін Пружанскага раёну Юры Рубцоў зрабіў на грудзях тату з такім жа надпісам — «Лукашэнка, сыходзь» — і адмовіўся выйсьці на працу зь нізкім заробкам. Пасьля гэтага на актывіста завялі крымінальную справу паводле артыкула аб ухіленьні ад адбыцьця пакараньня.

Суд Пружанскага раёну 28 траўня 2015 году прызнаў Юрыя Рубцова вінаватым па гэтым артыкуле і пакараў 2 гадамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.

24 ліпеня Берасьцейскі абласны суд адхіліў касацыйную скаргу Юрыя Рубцова, пасьля чаго прысуд Пружанскага райсуду аўтаматычна ўступіў у сілу.

Amnesty International прызнала Юрыя Рубцова вязьнем сумленьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG