Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максіма Вінярскага затрымалі і адпусьцілі пасьля ўмяшаньня міліцэйскага кіраўніцтва


Максім Вінярскі
Максім Вінярскі

Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага затрымалі падчас сустрэчы былога палітвязьня Мікалая Статкевіча. Актывіст быў апрануты ў майку «Лукашэнка сыходзь». Аднак неўзабаве пасьля ўмяшальніцтва міліцэйскага кіраўніцтва Максім быў адпушчаны.

«Падышлі супрацоўнікі міліцыі, сказалі, што Макс падобны да чалавека, на якога ў іх арыентыроўкі. Пазьней сказалі, што затрымліваюць за нібыта алькагольнае ап’яненьне. Адвялі ў адзьдзяленьне міліцыі Ўсходняга аўтавакзала... Пачалі складаць пратакол „хуліганка“ 17.1 — прыйшоў нейкі начальнік і папрасіў Максіма надзець куртку. Ну і адпусьцілі», — напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку грамадзкая актывістка Юлія Сьцяпанава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG