Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячорка: «Цынікі й „прагматыкі“ пачнуць з рэжымам чарговы сэанс...»


Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка

Палітык і мовазнаўца Вінцук Вячорка гэтак пракамэнтаваў Радыё Свабода вызваленьне 22 жніўня шасьці палітвязьняў:

«Дзякуй Богу, што людзі нарэшце на (адноснай) свабодзе і што іхнаму жыцьцю і здароўю стала менш пагрозаў. Шчыра віншую ўсіх вызваленых. Ласка аўтакрата тут ні да чога: яны праявілі цьвёрдасьць у адстойваньні годнасьці й свабоды, узорную для цяперашняга і будучых пакаленьняў, і выйшлі з-за кратаў ня зломленымі.

На жаль, гэты крок амаль не спрычыніцца да зьмяншэньня роўню страху й сэрвільнасьці ў грамадзтве.

Што Лукашэнка выпусьціць міжнародна прызнаных палітычных вязьняў, стала зразумела ня толькі зь ягонага намёку падчас размовы зь незалежнымі журналістамі. Беспрэцэдэнтная чарада візытантаў у Менск з ЭЗ і нават з Злучаных Штатаў азначала, што вось-вось мае адбыцца нешта, чаго яны ў кулюарах дамагаліся. Гэтае «нешта» — minimum minimorum. Не мяняць нічога ў дзяржаве: не папускацца ані вальнейшым выбарам, ані свабодзе прэсы, ані, скажам, правам незалежных прафсаюзаў, але зрабіць перад «выбарамі» адзін-адзіны гуманны крок.

На жаль, гэты крок амаль не спрычыніцца да зьмяншэньня роўню страху й сэрвільнасьці ў грамадзтве. Замест вызваленых ужо пачынаюць «пакаваць» наступных палітычных вязьняў, як бывала і раней. Але для тых у эўрапейскіх сталіцах і Вашынгтоне, хто спадзяецца пераканаць Лукашэнку стаць незалежнікам і адначасова прынамсі імітаваць лібэралізацыю, гэтага дастаткова. Цынікі й «прагматыкі» пачнуць з рэжымам чарговы сэанс business as usual, а да наіўных расчараваньне прыйдзе пазьней. Бо ня стане савецкі аўтакрат ані незалежнікам, ані таленавітым імітатарам дэмакратызацыі. Бо свабодны беларускі народ яму страшнейшы за Пуціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG