Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Навасяд: «Вызваленьнем палітвязьняў Лукашэнка здымае капялюш перад Эўропай»


Уладзімер Навасяд

Уладзімер Навасяд

Колішні дэпутат Уладзімер Навасяд пракамэнтаваў Радыё Свабода вызваленьне палітвязьняў.

«Нечаканым вызваленьнем палітвязьняў напярэдадні выбараў Аляксандар Лукашэнка, так бы мовіць, здымае капялюш перад Эўропай.

Але сытуацыя ў дэмакратычным асяродзьдзі цяпер надзвычай складаная. Вядомыя апазыцыйныя палітыкі Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін толькі што зрабілі заявы, што неабходныя для рэгістрацыі кандыдатамі на прэзыдэнта 100 тысяч подпісаў яны не сабралі, таму Аляксандар Лукашэнка зараз нічым не рызыкуе.

Вынікі восеньскіх выбараў прадказальныя? і дэмакратычныя сілы ніяк ня могуць паўплываць на гэту сытуацыю. Упершыню за час праўленьня Лукашэнкі Захад, напэўна, прызнае выбары ў Беларусі легітымнымі. Для таго, каб не было пытаньняў з-за нявызваленых палітвязьняў, Лукашэнка прадэманструе „чысьціню працэдуры“ прызнаньня выбараў.
Але вельмі добрая навіна, што ўсе палітвязьні на свабодзе».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG