Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Валянціны Аліневіч гэтак і не было сувязі з сынам. Яна паехала сустракаць Статкевіча


Валянціна Аліневіч

Валянціна Аліневіч

Маці вызваленага палітвязьня Ігара Аліневіча дагэтуль нічога ня ведае пра час вяртаньня дамоў сына.

У 21.40 Валянціна Аліневіч распавяла карэспандэнту Свабоды. «Як першы раз пазваніла ў калёнію, сказалі, што нічога ня ведаюць, ці вызваліўся Ігар. Пазваніла другі раз, дык ўжо уключыўся аўтаадказьнік. Мяркую, можа ўжо едзе ці чакае на вакзале ў Віцебску. Адтуль будзе цягнік каля 12 ночы, прыбудзе ў Менск ў 6 раніцы. Ці можа ехаць аўтобусам. Чакаем званку».

Пазьней наш карэспандэнт даведаўся, што Валянціна Аліневіч паехала на «Ўсходні» аўтавакзал у Менску, дзе сустракаюць вызваленага Міколу Статкевіча.

XS
SM
MD
LG