Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабуля Яўгена Васьковіча: Праз гадзіну абдыму ўнука!


Яўген Васьковіч
Яўген Васьковіч

Бабуля вызваленага палітвязьня Яўгена Васьковіча Тамара Ўладзімераўна зьбіраецца сустракаць унука на вакзале ў Бабруйску ў 22 гадзіны.

«Ведаю, што ён едзе на маршрутцы. Вельмі перажываю, ужо і лекі прымала, і ледзь прытомнасьць не губляла — вельмі за яго рада. Маці Яўгена едзе з лецішча, бацька быў на працы, дык дазванілася яму паведаміла, ён бярэ машыну, каб завесьці сына дамоў. Для нас ўсіх вялікая радасьць. А яшчэ два тыдні таму зь ім у калёніі сустракалася маці. Ён казаў ёй, што калі ня будзе парушэньняў, дык перавядуць на „хімію“ — то бок пра вызваленьне зусім гаворкі не было. А цяпер — вось яго як. Дык гэта вельмі добра, што адмучыўся у той калёніі».

Яўгена Васьковіча апошні год трымалі ў магілёўскай калёніі, да таго амаль два гады вязень адбыў у крытай магілёўскай турме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG