Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Дашкевіч: «Гэта гандаль. Адных закладнікаў вызвалілі, а другіх пасадзяць»


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч такім чынам пракамэнтаваў вызваленьне палітвязьняў напярэдадні выбараў.

Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч такім чынам пракамэнтаваў вызваленьне палітвязьняў напярэдадні выбараў:

«Я мяркую, што спрацаваў моцны ціск грамадзянскай супольнасьці Беларусі і міжнародных праваабарончых і палітычных структур.

Па-другое, цяпер, перад прэзыдэнцкімі выбарамі Аляксандар Лукашэнка стане рукапаціскальным у дэмакратычных колах Эўропы.

Але калі мы прааналізуем вызваленьні палітвязьняў розных гадоў, то заўважым, што пасьля вызваленьня ранейшых сядзельцаў набіраюць новую партыю ахвяраў. Маўляў, „вы не спадзявайцеся, што ўсё скончылася“.

Гэта гандаль. Адных закладнікаў вызвалілі, а другіх пасадзяць. Мяне вызвалілі за месяц да сканчэньня тэрміну, і тут жа пасадзілі Мікалая Аўтуховіча.

І ўжо ёсьць новыя пасадкі. Апошні прыклад — графіцісты. Што, якія дывідэнды можна атрымаць Лукашэнка за Статкевіча праз год? Нічога, ніякія дывідэнды. Таму менавіта перад прэзыдэнцкімі выбарамі Лукашэнка пайшоў на такі крок. І менавіта рэзкая пазыцыя Захаду і беларускай грамадзянскай супольнасьці вымусіла Лукашэнку зрабіць гэты крок менавіта цяпер, перад выбарамі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG