Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітоляг Чавусаў: Лукашэнка ня выпусьціў усіх палітычных вязьняў


Графіці, за якія вылучылі крымінальныя абвінавачаньні

Графіці, за якія вылучылі крымінальныя абвінавачаньні

Палітоляг Юры Чавусаў сказаў Радыё Свабода, што ўлады Беларусі спрабуюць «купіць» у Захаду паблажлівае стаўленьне да вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

«За кратамі застаюцца графіцісты, і выглядае, што яны атрымаюць рэальныя тэрміны. Сытуацыя нагадвае 2010 год, калі [да таго] выпусьцілі топ-асобаў кшталту Аляксандра Казуліна і набралі анархістаў, таго ж Аліневіча.

Ціск на беларускі рэжым ня трэба спыняць. Бо рыхтуецца новы набор палітвязьняў. Апошнім часам унутраны ціск на рэжым быў аслаблены, з чаго вынікае, што вызваленьне зьвязана з замежным гандлем з Захадам. Лукашэнка вельмі добра выбраў момант, калі вырашаецца стаўленьне да выбарчай кампаніі. Улады спрабуюць купіць у Захаду калі не прызнаньне выбараў, то паблажлівае стаўленьне да іх вынікаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG