Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька палітвязьня Пракапенкі: Я шчасьлівы, што тут яшчэ можна сказаць?


Арцём Пракапенка

Арцём Пракапенка

Анатоль Пракапенка, бацька палітвязьня Арцёма Пракапенкі, кажа, што ў тэлефоннай размове сын пасьпеў толькі паведаміць яму, што прыедзе заўтра.

РС: Ці зьвязаўся з Вамі сын?

Пракапенка: Так, зьвязаўся, мы зь ім размаўлялі па тэлефоне.

РС: Калі ён будзе дома?

Пракапенка: Заўтра будзе дома.

РС: А што ён пасьпеў Вам сказаць?

Пракапенка: Размова была вельмі кароткай. Ён толькі паведаміў, што прыедзе заўтра, і ў яго скончылася зараднае прыстасаваньне.

РС: І якія Вашыя першыя ўражаньні ад паведамленьня аб вызваленьні сына?

Пракапенка: Я шчасьлівы. Што тут яшчэ можна сказаць?

Удзельнік анархісцкага руху Арцём Пракапенка 18 траўня 2011 году быў асуджаны судом Бабруйску да 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму па артыкулах «Злоснае хуліганства» і «Наўмыснае прычыненьне шкоды ў асабліва буйных памерах» па абвінавачваньні ў спробе падрыву будынку КДБ у Бабруйску. Пакараньне адбываў у калёніі № 17 у Шклове. У траўні 2012 году быў пераведзены ў калёнію № 15 Магілёва. У лютым 2015 году напісаў прашэньне аб памілаваньні, ў задавальненьні якога было адмоўлена.

XS
SM
MD
LG