Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мова. Сonnecting people?


«Джозэф Сьміт прапаведуе індзейцам» (невядомы мастак; 1890).
«Джозэф Сьміт прапаведуе індзейцам» (невядомы мастак; 1890).

«Нам прыемна, што ты вывучыў нашую мову, няхай і размаўляеш ты з памылкамі, нам не перашкаджае».

Размаўляю з палякамі па-польску і яны заўсёды вельмі станоўча ставяцца, калі дазнаюцца, што я не паляк. Размаўляю зь немцамі па-нямецку і сытуацыя паўтараецца: нам прыемна, што ты вывучыў нашую мову, няхай і размаўляеш ты з памылкамі, нам не перашкаджае. Размаўляю з ангельцамі і жыхарамі дзясяткаў іншых краін па-ангельску і адчуваю, якім блізкім робіцца гэты сьвет, як мова аб’ядноўвае. Размаўляю з расейцамі па-руску, таму што гэта іхняя мова. З украінцамі па-беларуску — бо разумеюць. Ніхто не саромеецца адказваць на сваёй мове. І толькі ад беларусаў чую, што «ў нас два государственных языка». Вучыце, калі ласка, мовы! Хаця б сваю.

Ігар Ганчарук


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG