Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азэрбайджане — сутычкі з паліцыяй пасьля сьмерці чалавека на допыце


22 жніўня — у дзень пахаваньня маладога чалавека, які памёр падчас допыту — у азэрбайджанскім горадзе Мінгачэвір адбыліся сутычкі пратэстоўцаў з паліцыяй.

Паліцыя заяўляе, што 27-гадовы Багруз Хаджыеў падчас допыту 21 жніўня выскачыў у вакна. Пры гэтым не паведамляецца, па якой справе яго дапытвалі.

Бацька Хаджыева сказаў азэрбайджанскай службе Радыё Свабода, што на целе сына былі шматлікія сінякі. Ён лічыць, што паліцыянты зьбілі сына да сьмерці, а потым выкінулі з вакна на трэцім паверсе паліцэйскага пастарунку.

Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ і шумавыя гранаты супраць пратэстоўцаў, якія патрабавалі адстаўкі начальніка мясцовай паліцыі Аласгара Бадалава. Некалькі пратэстоўцаў былі арыштаваныя.

XS
SM
MD
LG