Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая і Паўночная Карэя праводзяць тэрміновую сустрэчу для вырашэньня крызісу


Жыхары Паўднёвай Карэі хаваюцца ад магчымага паўночнакарэйскага абстрэлу паблізу дэмілітарызаванай зоны, якая падзяляе Паўночную і Паўднёвую Карэі. 20 жніўня 2015 году
Жыхары Паўднёвай Карэі хаваюцца ад магчымага паўночнакарэйскага абстрэлу паблізу дэмілітарызаванай зоны, якая падзяляе Паўночную і Паўднёвую Карэі. 20 жніўня 2015 году

Паўднёвая Карэя і КНДР дамовіліся аб правядзеньні экстранай сустрэчы для ўрэгуляваньня існуючага крызісу. Аднак паведамленьне пра перамовы не спыніла нарастаньне напружанасьці паміж двума Карэямі. Паўднёвая Карэя мае намер эвакуяваць мінімум 15 тысяч мясцовых жыхароў з прымежных з КНДР раёнаў.

Паўднёвая Карэя і КНДР дамовіліся аб правядзеньні экстранай сустрэчы для ўрэгуляваньня існуючага крызісу. Перамовы на высокім узроўні маюць прайсьці ў 18:00 па мясцовым часе (12:00 па беларускім).

Аднак паведамленьне пра перамовы не спыніла нарастаньне напружанасьці паміж двума Карэямі. Паўднёвая Карэя паабяцала зьнішчаць паўночнакарэйскія падразьдзяленьні ў выпадку адкрыцьця агню. Акрамя таго, Сэул ня стаў адкладаць эвакуацыю жыхароў з прымежных раёнаў.

Пачатак перамоваў намечаны на гадзіну пасьля заканчэньня тэрміну ўльтыматуму, які вылучыла Паўночная Карэя, патрабуючы ад Паўднёвай Карэі дэмантаваць устаноўленыя на мяжы гукаўзмацняльнікі і спыніць прапагандысцкае вяшчаньне. Пасьля гэтага моманту КНДР пагражае правесьці ваенную апэрацыю па зьнішчэньні ўстановак.

Паўднёвая Карэя мае намер эвакуяваць мінімум 15 тысяч мясцовых жыхароў з прымежных з КНДР раёнаў.

Напружанасьць паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй пачала ўзмацняцца пасьля абмену артылерыйскім абстрэлам. Пагаршэньне сытуацыі адбываецца на фоне сумесных вучэньняў Паўднёвай Карэі і ЗША, якія пачаліся 17 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG