Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мільярдэры бяднеюць. Найбольшыя страты ў Apple


Адна з крамаў кампаніі Apple у Вашынгтоне. Ілюстрацыйнае фота

Адна з крамаў кампаніі Apple у Вашынгтоне. Ілюстрацыйнае фота

На гэтым тыдні 400 самых багатых людзей сьвету страцілі 182 мільярды даляраў з-за абвалу на сусьветных рынках, паведамляе агенцтва Bloomberg.

Багацьце прадстаўнікоў сьпісу мільярдэраў, такіх як Уорэн Бафет і Айван Глазенбергер, упала на 76 мільярдаў даляраў за адзін дзень. Гэта адбылося на фоне найбуйнейшага за чатыры гады паслабленьня асноўных біржавых індэксаў ЗША.

«Падчас такіх пэрыядаў усё сапраўды выглядае жудасна, але калі зрабіць крок назад і зірнуць на карціну ў цэлым, то ўсё выглядае ня так катастрафічна», — заявіў дырэктар кансалтынгавай фірмы Aspiriant Джон Колінс.

Больш за ўсіх пацярпеў інвэстар Уорэн Бафет, які пабяднеў на 3,6 мільярда. Bloomberg паведамляе, што Бафет займае трэці радок сярод найбагацейшых людзей плянэты з сумай 63,4 мільярды.

З-за падзеньня цэнаў на нафту, якое стала самым доўгім з 1986 году, даходы прадпрымальнікаў, якія займаюцца бізнэсам у энэргетычнай галіне, скарацілася на 15,2 мільярды.

Пачатак «мядзьведжага рынку» на Ганконгскай біржы і паслабленьня японскай ены прывялі да таго, што 26 найбагацейшых жыхароў Кітая страцілі за тыдзень $ 18,8 мільярды.

21 жніўня амэрыканскія біржы зачынілі таргі рэкордным падзеньнем. Прамысловы індэкс Dow Jones упершыню з 2011 году панізіўся на 3,12%, высокатэхналягічны NASDAQ упаў на 2,98%.

У выніку біржавых узрушэньняў кампанія Apple страціла 158 мільярдаў даляраў. «Лёс Apple — нешта большае, чым гісторыя адной канкрэтнай каціроўкі. Акцыі Apple — гэта адлюстраваньне гульні на павышэньне. Гэта адзін з найбуйнейшых актываў індывідуальных інвэстараў, сярод якіх шмат пачаткоўцаў на рынку ... Але тыя ж фактары, якія рабілі Apple настолькі важнай падчас часу „быкоў“, робяць яе акцыі ключавым аб’ектам пры развале рынку. Крах акцыяў Аpple набывае сапраўды кашмарныя маштабы», — адзначае выданьне USA today.

XS
SM
MD
LG