Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гадавіна падаўленьня путчу: «ГКЧП урэшце перамог, ён узяў рэванш»


Сёньня, у Дзень расейскага сьцяга, у Маскве адбудзецца акцыя, прысьвечаная падзеям жніўня 1991 года, калі быў падаўлены путч ГКЧП.

Як паведамляе партыя «Яблоко», каля Дома ўраду (раней называўся Дом Саветаў Расеі ці Белы дом) пройдзе мітынг, затым прысутныя пойдуць да скрыжаваньня Новага Арбата і Садовага кальца — да помніка абаронцаў Белага дома.

Лідэр «Яблоко» Сяргей Мітрохін заявіў у гэтай сувязі:

«Гэтая акцыя цяпер вельмі актуальная палітычна, таму што мы бачым, што ўсё ж такі ў выніку ў нашай краіне перамог ГКЧП, ён узяў рэванш, і калі гэта сур’ёзна і надоўга, то ў нас наагул ад краіны нічога не застанецца. Таму мы лічым, што гэта вельмі важнае мерапрыемства».

Узгодненае з уладамі колькасць удзельнікаў шэсьця — 100.

24 гады таму правалілася спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР — першы прэзыдэнт краіны Міхаіл Гарбачоў адмовіўся перадаць уладу «Дзяржаўнаму камітэту па надзвычайным становішчы» (ГКЧП), а грамадзяне аказалі супраціў уведзеным у Маскву войскам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG