Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына не выключае адмовы ад Шэнгену


Міністар унутраных спраў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер заявіў, што іншыя краіны павінны браць на сябе больш адказнасьці за бежанцаў, якія прыбываюць у Эўропу.

Паводле чыноўніка, калі іншыя члены ЭЗ ня будуць прытрымлівацца эўрапейскіх правілаў міграцыі, Нямеччына не выключае, што прыпыніць дзеяньне Шэнгенскага пагадненьня, якое прадугледжвае бязьвізавыя паездкі ў межах шэрагу краін ЭЗ.


«Не хачу крытыкаваць у інтэрвтю сваіх калег і суседзяў, але, вядома, Вялікабрытанія мае асаблівую ролю, паколькі яна не ўваходзіць у Шэнгенскую зону. Але ўсе краіны ЭЗ павінны ўсьведамляць сваю адказнасьць», — сказаў міністар у інтэрвію БіБіСі.


У той жа час ён адзначыў, што Нямеччына падтрымлівае Шэнген. «Мы падтрымліваем Шэнген, асабліва ў Нямеччыне. Але калі ніхто ня будзе прытрымлівацца закону, то Шэнген у небясьпецы», — сказаў чыноўнік.

Нямеччына рыхтуецца сёлета прыняць 800 000 уцекачоў.

Больш за палову ўсіх мігрантаў, якія прыбываюць у Эўропу з Афрыкі і Блізкага Ўсходу, накіроўваюцца ў Нямеччыну.

XS
SM
MD
LG