Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Надзеяй Саўчанкай ня будзе перанесены ў Маскву. Саўчанка ў судзе: «Украіна пераможа!» ВІДЭА


Няскораная Надзея Саўчанка (відэа)
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:14 0:00

Суд адхіліў хадайніцтва абароны Надзеі Саўчанкі аб пераносе судовага працэсу з Данецка (Растоўскай вобласьці) ў Маскву.

Справу ўкраінскай ваеннаслужачай Надзеі Саўчанкі будзе разглядаць Данецкі гарадзкі суд Растоўскай вобласьці. Суд не знайшоў дастатковых падстаў для зьмены падсуднасьці справы, прыняўшы ў пятніцу рашэньне адхіліць хадайніцтва абароны аб пераносе судовага працэсу ў Маскву.

Выступаючы на пасяджэньні ў пятніцу, адвакат Ільля Новікаў матываваў неабходнасьць пераносу справы ў Маскву вялікімі выдаткамі для сьведак, у тым ліку на дарогу. Паводле яго, у выпадку абвінаваўчага прысуду гэтыя выдаткі лягуць на Саўчанку. Акрамя таго, у Маскве прасьцей гарантаваць бясьпеку для сваякоў падсуднай і іншых удзельнікаў працэсу.

Пракурор лічыць, што, нягледзячы на цяжар злачынстваў, падсуднасьць пераносіць ня трэба. Судзьдзя літаральна за гадзіну вынес рашэньне, адпаведнае пазыцыі пракурора. Адвакат Ільля Новікаў адразу ж заявіў аб тым, што Надзея Саўчанка сама папрасіла яго не абскардзжваць гэтае рашэньне, г.зн. ніякага пратэсту з боку абароны ня будзе, паколькі, як ён пракамэнтаваў, Надзея хоча, каб суд хутчэй пачаўся і хутчэй скончыўся. На думку адваката, папярэдняе пасяджэньне, аналягічнае тым, якія былі раней у Данецкам гарадзкім судзе, можа прайсьці літаральна на наступным тыдні. Пасьля яго пройдзе некаторы тэрмін — звычайна дзён 10 — і пачнецца разгляд справы па сутнасьці.

Надзея Саўчанка ўдзельнічала ў пасяджэньні па відэасувязі з СІЗА.

У судзе прысутнічалі консул Украіны Аляксандр Коўтун, сястра Надзеі Саўчанкі — Вера, а таксама маці крымскага актывіста Аляксандра Кольчанкі. Перад будынкам суду праходзіў пікет актывістаў пракрамлёўскага «Нацыянальна-вызвольнага руху».

Надзею Саўчанку абвінавачваюць у дапамозе ў забойстве двух супрацоўнікаў ВГТРК летам мінулага году пад Луганскам, дзе яна нібыта вяла карэкціроўку агню ў часе абстрэлу з боку ўкраінскіх вайскоўцаў. Яна абвяргае абвінавачваньні і сьцьвярджае, што ў гэты час была захоплена сэпаратыстамі, а затым перапраўленая ў Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG