Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 22 жніўня 2015: «Млын» у Дудутках, званкі міністрам, паляваньне на вадзе


ФОТА ДНЯ: Сабак і лебедзь. Віктар Жардзецкі

ФОТА ДНЯ: Сабак і лебедзь. Віктар Жардзецкі

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9.

Афіша:

У музэйным комплексе «Дудуткі» (вёска Пціч, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць) пройдзе фэст «Млын». У праграме: выступ мімаў, коннае шоў, майстар-клясы па народных рамёствах, выступ дудароў, народныя танцы і гульні, прызы, падарункі і пачастункі ад музэю для самых актыўных удзельнікаў фэсту. Пачатак а 12.00.

Міністэрства і ўстановы праводзяць тэлефонныя лініі з насельніцтвам. Пазваніць можна будзе начальніку дэпартамэнту аховы МУС, памочніку міністра абароны па ідэалягічнай працы, у памежны камітэт, у міністэрства гандлю і яшчэ шмат каму з начальства. Нумары тут.

У Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музэі (Гродзенская вобласьць, Мастоўскі раён., вёска Гудзевічы) адбудзецца вечарына памяці гарадзенскага мастака Дзьмітрыя Іваноўскага. Пачатак а 16.00.

У Беларусі афіцыйна пачынаецца сэзон паляваньня на вадаплаўных.

У гісторыі:

1485 — скончылася вайна Пунсовай і Белай ружы, у бітве пры Босварце загінуў Рычард III, кароль ангельскі.

1861 — нарадзіўся Ігнат Буйніцкі, актор, рэжысэр, пачынальнік беларускага нацыянальнага тэатру.

1920 — нарадзіўся Рэй Брэдбэры, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.

1941 — Другая сусьветная вайна: пачатак блякады Ленінграду.

1989 — Літва абвясьціла незаконнай анэксію краіны Савецкім Саюзам.

1991 — пасьля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР прэзыдэнт Міхаіл Гарбачоў, часова адхілены ад кіраваньня, вярнуўся ў Маскву; змоўшчыкі арыштаваныя.

У памяці:

Піліп Пестрак. Магіла на Ўсходніх могілках

Піліп Пестрак. Магіла на Ўсходніх могілках

1978 — памёр Піліп Пестрак, беларускі паэт, празаік, публіцыст, крытык.

1988 — памёр Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнаўца, краязнаўца.

Цытата:

«Нечы сон свае чары расьсеяў...
Сыпле росы крынічны альшыньнік,
Сон палёў летуценьні навеяў,
Сон абняў гнуткіх вербаў галіны.

Месяц сее нябесныя іскры
На халодныя буйныя росы,
Сваю зелень красы дробналістай
Расплялі прыгажуні-бярозы.

Жыта сьпіць. Каласы нахілілі
Веі сну над спачыўшай зямлёю.
А павевы прасторы тулілі,
Цалаваліся зь цішай начною.»

Піліп Пестрак, фрагмэнт верша «Нечы сон».

XS
SM
MD
LG