Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэта ціск на грамадзкае меркаваньне. Адвакатка Беражкова кажа, што 1 мільярд рублёў не фігуруе ў справе


Уладзімер Беражкоў

Уладзімер Беражкоў

Уладзімера Беражкова абвінавачваюць у крадзяжы значна меншай сумы, 1 мільярд рублёў не фігіруе ў справе. Адвакатка затрыманага генэральнага мэнэджара ХК «Дынама» (Менск) абвяргае інфармацыю Сьледчага камітэту.

Сёньня раніцай на сайце Следчага камітэту зьявілася інфармацыя пра памер крадзяжу Уладзімера Беражкова. Паводле яе, праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі Уладзімер атрымаў ня менш за 1 мільярд рублёў. Гэтую інфармацыю, аднак, абавяргае Вольга Стэчман — адвакатка Беражкова.

«Абвінавачаньне ў крадзяжы 1 мільярду рублёў Уладзімерам Беражковым афіцыйна не прад’яўлена, — расказала Стэчман сайту „Прэсболу“. — У сапраўднасьці яго абвінавачваюць у крадзяжы значна меншай сумы — меншай у разы, на парадак. Пры гэтым у якасьці абвінавачанага мой падабаронны не дапытваўся, правы яму ў гэтым статусе не растлумачаныя. Інфармацыя пра тое, што Сьледчы Камітэт мае дадзеныя аб крадзяжы 1 мільярда рублёў, павінна знаходзіць адлюстраваньне ў працэсуальных дакумэнтах, а не на сайце Сьледчага Камітэту Рэспублікі Беларусь. Бок абароны разглядае падобныя заявы як прыкмету неаб’ектыўнага, аднабаковага расьследаваньня дадзенай крымінальнай справы, якое праводзіцца без уліку ўсіх фактараў, і як фактар ціску на грамадскую думку».

Па словах Стэчман, інфармацыя Беражкова пра тое, што адбывалася ў клюбе, настолькі ўразіла сьледчага, што ён не запісаў яе ў пратакол допыту. І па выніках допыту, пратакол ня быў зроблены. Адпаведна, ён ня быў падпісаны ні Беражковым, ні адвакаткай.

Такім чынам, маюцца грубыя парушэнні з боку Сьледчага Камітэту нормаў крымінальна-працэсуальнага Кодэксу, пра якія на сайце Сьледчага камітэту ня згадваецца.

«Такім чынам, маюцца грубыя парушэнні з боку Сьледчага Камітэту нормаў крымінальна-працэсуальнага Кодэксу, пра якія на сайце Сьледчага камітэту ня згадваецца. А прозьвішчы асоб, якія маюць дачыненьне да дзейнасьці клюбу, якія Беражкоў агучыў на допыце 19 жніўня, цяпер нідзе не фігуруюць у матэрыялах справы».

Нагадаем, неўзабаве пасьля Беражкова таксама быў затрыманы адзін з кіраўнікоў ужо футбольнага «Дынама» Ўладзімер Япрынцаў.

XS
SM
MD
LG