Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхар Уладзівастоку «данёс» на суседку, якая ела «санкцыйных» польскіх гусей


Падтрымліваючы санкцыйную палітыку Расіі, жыхар Уладзівасточчыны паведаміў, што яго суседзі злоўжываюць забароненымі да імпарту ў Расею прадуктамі. 21 жніўня чытач даслаў у рэдакцыю VL.ru фатаграфію заявы ў паліцыю.

51-гадовы расеец зьвярнуўся ў паліцыю, каб паведаміць пра тое, што яго суседка есьць гусей, як мяркуецца, імпартаваных з Польшчы. Сельскагаспадарчая прадукцыя з гэтай краіны забароненая да ўвозу на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі.

Таксама мужчына паведаміў, што іншыя яго суседзі паляць тытунь, які мог быць прывезены зь Нідэрляндаў, што таксама парушае расейскае заканадаўства.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG