Лінкі ўнівэрсальнага доступу

31% расейцаў ня ведаюць, як выглядае расейскі сьцяг


31% расейцаў ня ведаюць, як выглядае расейскі сьцяг. Інфаграфіка: http://www.the-village.ru

31% расейцаў ня ведаюць, як выглядае расейскі сьцяг. Інфаграфіка: http://www.the-village.ru

Усерасійскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі высьветліў, наколькі добра насельніцтва ведае дзяржаўныя сымбалі Расеі.

24% не змаглі дакладна назваць разьмяшчэньне палос, а яшчэ 7% не змаглі назваць колеры. Правільна апісалі сьцяг Расеі 64% апытаных. Пры гэтым кожны дваццаты адмовіўся адказваць на пытаньне.

Малюнак расейскага герба насельніцтва ведае лепш. Тут правільны адказ далі ўжо 82% апытаных. Яшчэ па 9% альбо не змаглі яго ўзгадаць, альбо адмовіліся адказваць.

Самым жа складаным аказалася прайграваньне гімну краіны. Дакладна яго першыя словы назвалі толькі 41% рэспандэнтаў, 24% дапусьцілі памылку, а больш за траціну — 35% — вырашылі не рызыкаваць, пакінуўшы пытаньне без адказу.

Адначасова з гэтым кожны дзясяты апытаны заявіў, што не адчувае ніякіх пачуцьцяў у адносінах да сымбаляў Расеі — ні станоўчых, ні адмоўных. Яшчэ па 1% прызналіся, што іх раздражняюць расейскія сьцяг і гімн. З захапленьнем да дзяржаўнай сымболікі ставяцца дзьве траціны насельніцтва.

XS
SM
MD
LG