Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку Свабоды запатрабавалі пасадзіць на 9 гадоў


Хадзіджа Ісмаілава

Хадзіджа Ісмаілава

На судовым працэсе над азэрбайджанскай журналісткай Хадзіджой Ісмаілавай, вядомай сваімі расьсьледаваньнямі карупцыі ў вышэйшых эшалёнах улады, пракурор запатрабаваў для яе дзевяць гадоў зьняволеньня.

Гэтая інфармацыя стала «сумнай, хаця і не нечаканай весткай», — заявіў камісар Рады Эўропы па правах чалавека Нілс Мужніекс.

Ісмаілава зьяўляецца чарговай ахвярай у доўгім сьпісе актывістаў і журналістаў, падвергнутых крымінальнаму перасьледу па сфабрыкаваных абвінавачваньнях, лічыць ён.

Мужніекс заклікаў судовыя органы адкінуць прапанову пракурора і выконваць міжнародныя нормы.

«Гэта магло б адкрыць шлях да аднаўленьня даверу да сыстэмы правасудзьдзя Азэрбайджану», — сказаў ён.

У сваю чаргу, міжнародная арганізацыя ў абарону журналістаў «Рэпарцёры бязь межаў» таксама асудзіла выступ пракурора ў дачыненьні да Ісмаілавай.

Ісмаілавай, якая знаходзіцца ў турме больш за восем месяцаў, прад’яўленыя абвінавачваньні ў паклёпе, ухіленьні ад выплаты падаткаў, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і злоўжываньні ўладай.

Журналістку, якая супрацоўнічала з «Радыё Свабода», арыштавалі 5 сьнежня 2014.

Праваабаронцы зьвязваюць гэта зь яе журналісцкай дзейнасьцю, у прыватнасьці, з публікацыямі аб сямейным бізнэсе прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева.

У траўні ПЭН-Клюб узнагародзіў Хадзіджу Ісмаілаву прэміяй імя Барбары Голдсьміт за свабоду слова.

XS
SM
MD
LG