Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны ЗША: Пуцінская Расея — антаганіст і пагроза


Эштан Картэр

Эштан Картэр

Расея ўяўляе пагрозу існаваньню ЗША праз свой ядзерны арсэнал і палітыку Пуціна, заявіў 20 жніўня на брыфінгу ў Пэнтагоне міністар абароны ЗША Эштан Картэр.

Як паведамляе Голас Амэрыкі, Картэр дадаў, што амэрыканцы ўважліва сочаць за разьвіцьцём падзей на ўсходзе Украіны.

«З часу заканчэньня халоднай вайны мы не разглядалі Расею як антаганіста. Але Расея Пуціна ў многіх аспэктах паводзіць сябе як антаганіст Злучаных Штатаў. Гэта новае. І мы павінны на гэта рэагаваць. Мы гэта робім моцна і збалянсавана. Мы абнаўляем нашы магчымасьці і ў колькасным, і ў якасным пляне. Мы таксама па-новаму супрацоўнічаем з НАТО. Мы ўзмацняем краіны, якія мяжуюць з Расеяй, як удзельнікаў, так і ня ўдзельнікаў НАТО, каб яны былі гатовыя да новых ваенных сцэнараў, тыпу „зялёных чалавечкаў“, якія рэалізуе Расея ва Ўкраіне. Гэта пазыцыя сілы. У частцы балянсу мы працягваем працаваць з Расеяй у іншых пытаньнях, напрыклад контратэрарызму. Мы трымаем дзьверы адчыненымі на выпадак, калі пераемнік Пуціна захоча павесьці Расею ў іншым накірунку, чым канфрантацыя са сьветам» — сказаў Эштан Картэр.

XS
SM
MD
LG