Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францускага радыкала Ле Пэна выключылі з партыі пасьля спрэчак з дачкой


Марын і Жан-Мары Ле Пэны

Марын і Жан-Мары Ле Пэны

Француская крайне правая партыя Нацыянальны Фронт выключыла са сваіх шэрагаў былога лідэра Жана-Мары Ле Пэна. Такое рашэньне 20 жніўня прыняло выканаўчае бюро партыі.

Аналітыкі кажуць, што дачка былога лідэра Марын Ле Пэн, якая ў 2011 ўзначаліла партыю замест бацькі, баіцца, што яго ксэнафобскія і расісцкія выказваньні могуць пашкодзіць яе пэрспэктывам на прэзыдэнцкіх выбарах 2017 году.

Апошнім часам Жан-Мары Ле Пэн, які ўзначальваў Нацыянальны Фронт амаль 40 гадоў, шмат крытыкаваў новае кіраўніцтва партыі і абвінаваціў сваю дачку ў здрадзе палітычным ідэалам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG