Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцкі прэм’ер Цыпрас падаў у адстаўку, будуць новыя выбары


Алексіс Цыпрас

Алексіс Цыпрас

Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас падаў прэзыдэнту краіны Пракопісу Паўлопуласу прашэньне аб адстаўцы і папрасіў як мага хутчэй прызначыць дату датэрміновых выбараў.

Цыпрас фактычна згубіў большасьць у парлямэнце пасьля таго як частка прадстаўнікоў ягонай партыі Сырыза выступіла супраць дамовы ўраду зь міжнароднымі крэдыторамі.

Як паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў грэцкім урадзе, Цыпрас разьлічвае, што выбары адбудуцца 20 верасьня і на іх ён здабудзе падтрымку грамадзтва ў змаганьні з апанэнтамі ва ўласнай партыі.

«Палітычны мандат выбараў 25 студзеня вычарпаны і цяпер сваё слова мае сказаць грэцкі народ», — заявіў прэм’ер у тэлезвароце ўвечары 20 жніўня.

XS
SM
MD
LG