Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане абяцаюць сабраць 500 беларускіх трактароў


Запасы трактароў на тэрыторыі Менскага трактарнага заводу (архіўнае фота)

Запасы трактароў на тэрыторыі Менскага трактарнага заводу (архіўнае фота)

Адзначаецца, што пра зборку беларускіх трактароў у Пакістане канчаткова дамовіліся падчас візыту ў Беларусь на пачатку месяца прэм’ер-міністра Пакістану Наваза Шарыфа.

Чакаецца, што зборка пачнецца ў студзені, за наступны год ў Пакістане зьбяруць 500 беларускіх трактароў, але зь цягам часу вытворчасьць павінна дасягнуць 20 тысяч трактароў на год, піша Pakistan Today.

Паводле выданьня, на пачатку пастаўкі будуць ісьці толькі на пакістанскі рынак, але Беларусь зацікаўленая пашыраць продажы на рынках Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі.

«Беларусь мела моцныя гандлёвыя адносіны з Іранам, Лібіяй і Сірыяй, але пасьля „арабскай вясны“ яна згубіла арабскія рынкі і цяпер шукае дапамогі ад Пакістану, каб вярнуць доступ да арабскіх рынкаў», — адзначае Pakistan Today са спасылкай на сваю крыніцу.

XS
SM
MD
LG