Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін абяцаў баксёру і рэпэру Рою Джонсу расейскае грамадзянства


Рой Джонс і Ўладзімір Пуцін у Севастопалі 19 жніўня 2015 году

Рой Джонс і Ўладзімір Пуцін у Севастопалі 19 жніўня 2015 году

Колішні чэмпіён сьвету па боксе Рой Джонс малодшы (Roy Jones Jr.) зьвярнуўся да расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна з такой просьбай падчас сустрэчы ў анэксаваным Крыме.

Як паведамляе брытанскі тэлеканал Sky News, 46-гадовы Джонс на гэтыя выходныя мае ўзяць удзел у шоў на тэрыторыі Крыму. Падчас сустрэчы Пуцін пажадаў амэрыканскаму баксёру і рэпэру посьпехаў у бізнэсе ў Расеі, на што той адказаў, што гэтага будзе лягчэй дасягнуць, калі ён атрымае расейскі пашпарт.

Пуцін сказаў, што гэта ня будзе праблемай, калі Джонс плянуе праводзіць значную частку свайго часу ў Расеі.

Некалькі гадоў таму расейскае грамадзянства атрымаў францускі актор Жэрар Дэпардзьё. Вядомы француз вырашыў зьехаць з Францыі пасьля падатковай рэформы, якую меў намер увесьці прэзыдэнт яго краіны. Даходы больш за 1 мільён эўра на год зьбіраліся абкласьці падаткам 75%.

Рой Джонс паказвае сваю заяву на расейскае грамадзянства на прэсавай канфэрэнцыі ў Ялце 20 жніўня 2015 году

Рой Джонс паказвае сваю заяву на расейскае грамадзянства на прэсавай канфэрэнцыі ў Ялце 20 жніўня 2015 году

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG