Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: Прэм'ер Грэцыі Цыпрас сёньня падасьць у адстаўку


Алексіс Цыпрас
Алексіс Цыпрас

Прэм'ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас да канца дня 20 жніўня падасьць прэзыдэнту краіны прашэньне аб адстаўцы, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на неназванага дзяржаўнага чыноўніка.

Гэта мае адкрыць магчымасьць для датэрміновых выбараў 20 верасьня. Чакаецца, што ўвечары Цыпрас выступіць са зваротам па тэлебачаньні.

Алексіс Цыпрас фактычна згубіў большасьць у парлямэнце пасьля таго як частка прадстаўнікоў ягонай партыі Сырыза выступіла супраць дамовы ўраду зь міжнароднымі крэдыторамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG