Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія СМІ: Экспарт польскіх яблыкаў у Беларусь вырас на 98%


Як паведамляе www.portalspozywczy.pl, расейскае эмбарга моцна паўплывала на экспарт польскіх яблыкаў. Аднак імпарт прадуктаў у Расею быў часткова кампэнсаваны продажам у іншыя краіны, у першую чаргу — у Беларусь.

Адзначаецца, што пасьля расейскіх санкцыяў імпарт польскіх яблыкаў у Беларусь вырас на 98 працэнтаў. Аднак, як піша выданьне, яблыкі ў Беларусь увозяцца з мэтай рээкспарту ў Расею. Другой краінай, якая перапрадае польскія яблыкі, зьяўляецца Сэрбія.

Як раней пісала Радыё Свабода, зьмена маркіроўкі на забароненых таварах пастаўлена на паток і абыходзіцца імпартэрам нядорага. Паводле гендырэктара пецярбурскага «Расейскага лягістычнага правайдэра» Руслана Кіса, кантрабандную прадукцыю ў Беларусі можна легалізаваць за $ 5000.

«За 300000 (расейскіх рублёў) празь некалькі гадзін польскія яблыкі стануць у вас хоць сэрбскімі, хоць аргентынскімі або ізраільскімі. У Клайпедзе канадзкія крэвэткі за € 5000 стануць банглядэшскія. І ўсе дакумэнты будуць як бы арыгінальныя — фіта і вэтэрынарныя сэртыфікаты будуць на паперы з вадзянымі знакамі», — кажа Руслан Кіс.

XS
SM
MD
LG