Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія брэнды Reserved, House і Cropp выходзяць на беларускі рынак


Польская кампанія LPP абвясьціла пра выхад на новыя рынкі.

У красавіку 2015 году кампанія з Гданьску LPP адкрыла новыя крамы на Блізкім Усходзе, а таксама шэраг крамаў у Польшчы, Нямеччыне і Чэхіі. Агулам сетка валодае 1594 крамамі ў 16 краінах.

Як заявіў віцэ-дырэктар кампаніі Пшэмыслаў Люткевіч, у 2016 годзе кампанія паставіла сабе мэту павялічыць пакрыцьцё гандлёвай сеткі на 15% праз адкрыцьцё 10 новых крамаў у Менску і 5 — у Казахстане. Акрамя гэтага, цягам некалькіх гадоў новыя крамы зьявяцца ў Нямеччыне і на Блізкім Усходзе.

Кампанія LPP — польскі вытворца адзеньня, заснаваны ў Гданьску, валодае пяцьцю брэндамі — RESERVED, House, Cropp, Mohito i Sinsay. Кампанія мае гандлёвую сетку, якая складаецца з больш чым 1500 крамаў. Кампанія ня мае сваіх уласных заводаў. Адзеньне маркі робіцца, у асноўным, у Азіі, але і ў Польшчы ды іншых эўрапейскіх краінах.

XS
SM
MD
LG