Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвал тэнге на Беларусі не адаб’ецца


Людзі чакаюць у чарзе каля пункту абмены валют у горадзе Алматы ў Казахстане. 20 жніўня 2015 году

Людзі чакаюць у чарзе каля пункту абмены валют у горадзе Алматы ў Казахстане. 20 жніўня 2015 году

Эканаміст Леанід Злотнікаў у інтэрвію Радыё Свабода канстатаваў, што абвал тэнге сапраўды значны, аднак на беларускую эканоміку гэта не паўплывае.

«З Казахстанам гандлёвыя адносіны ў нас слаба разьвітыя. Беларускі экспарт там малюсенькі — каля 2%. Таму на нас гэта практычна ніяк не адаб’ецца», — адзначыў Леанід Злотнікаў.

Нягледзячы на тое, што Беларусь і Казахстан знаходзяцца ў адзінай эканамічнай прасторы, паводле дадзеных за ліпень, доля Казахстану ў агульным аб’ёме беларускага экспарту складае 2%. Імпарт жа Казахстану яшчэ менш — ён нават ня згадваецца ў статыстычных справаздачах Белстату.

Курс тэнге ў адносінах да даляра раніцай у чацьвер зьнізіўся больш чым на траціну, склаўшы каля 255 тэнге за даляр.

У сераду за даляр давалі 188 тэнге. Такім чынам, менш чым за суткі даляр падаражэў адразу на 67 тэнге або на 35%.

Абвал тэнге здарыўся ў першы ж дзень пасьля пераходу Казахстану да свабоднага курсу валюты.

Як паведамляюць СМІ, зараз абменныя пункты і банкі Казахстану прыпынілі продаж даляра. Не працуюць гандлёвыя дамы і інтэрнэт-крамы.

XS
SM
MD
LG