Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Грэцыя атрымае эўрапейскую дапамогу


Ангела Мэркель. Нямеччына зьяўляецца найбуйнейшым крэдыторам Атэнаў

Ангела Мэркель. Нямеччына зьяўляецца найбуйнейшым крэдыторам Атэнаў

Сёньня Атэны атрымаюць 23 мільярды эўра, што дазволіць ім пагасіць каля трох з паловай мільярдаў эўра доўгу ў рамках абслугоўваньня крэдыту, выдадзенага Эўрапейскім цэнтральным банкам.

Учора міністры фінансаў краінаў эўразоны афіцыйна ўхвалілі першы транш новага, трэцяга пакета фінансавай дапамогі Грэцыі.

Раней у сераду парлямэнты ўсіх краінаў эўразоны падтрымалі рашэньне аб дапамозе Грэцыі.


Ключавым стала галасаваньне ў бундэстагу Нямеччыны, якая зьяўляецца найбуйнейшым крэдыторам Атэнаў.

Агульны аб’ём новага, трохгадовага пляна крэдытаваньня Грэцыі складзе 86 мільярдаў эўра.

У адказ Грэцыя, якая перажывае востры фінансавы крызіс, абавязалася правесьці шэраг рэформаў, накіраваных на скарачэньне бюджэтных выдаткаў і ўзмацненьне кантролю за банкаўскай сфэрай.

XS
SM
MD
LG