Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэкорднае падзеньне цэнаў на нафту ў Нью-Ёрку


Здабыча сланцавай нафты ў Тэхасе

Здабыча сланцавай нафты ў Тэхасе

Цэны на нафту зьнізіліся на чатыры зь лішнім працэнты. Аналітыкі прагназуюць далейшае падзеньне цэнаў.

У сераду цэны на нафту рухнулі на нью-ёркскай таварнай біржы, дасягнуўшы самага нізкага за шэсьць гадоў узроўню. За барэль здабытай у ЗША заходнетэхаскай нафты давалі 40 даляраў 80 цэнтаў, што на 4 зь лішнім адсоткі менш, чым днём раней.

Падставай для рэзкага патаньненьня вуглевадароднай сыравіны стала інфармацыя аб нечаканым рэзкім павышэньні запасаў нафты на амэрыканскіх нафтасховішчах у той час, як аналітыкі прадказвалі іх падзеньне. Нафтавыя цэны ўпалі на 30 адсоткаў з чэрвеня, калі яны дасягнулі найвышэйшай у гэтым годзе кропкі на фоне чаканьняў падзеньня здабычы сланцавай нафты ў ЗША. Гэтыя чаканьні ня спраўдзіліся. Адначасова, вытворцы на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы павялічваюць здабычу.

У апублікаваным у сераду дакладзе, аналітыкі карпарацыі Citigroup прагназуюць магчымае падзеньне цэнаў заходнетэхаскай нафты да 32 даляраў за барэль.

XS
SM
MD
LG