Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 жніўня: дзень памяці Івана Лукцевіча і Віталя Скалабана


Любаньскі масласырзавод. Менская вобласьць.
Любаньскі масласырзавод. Менская вобласьць.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9.

Афіша

Менск. Каля Камароўскага рынку заключны пікет «За сумленныя свабодныя выбары» з удзелам старшыні АГП Анатоля Лябедзькі. Пачатак а 13-й.

У гісторыі

1937 — польскімі ўладамі забаронена дзейнасьць Таварыства беларускай асьветы.

1968 — войскі Варшаўскай дамовы ўвайшлі ў Чэхаславаччыну.

1991 — болей за 100.000 чалавек выйшлі да будынку Вярхоўнага Савету РСФСР у Маскве, пратэстуючы супраць змоўшчыкаў, што жадалі скінуць Міхаіла Гарбачова.

У Менску ў гэты дзень на заклік дэпутатаў Апазыцыі БНФ адбыўся мітынг перад Домам ураду.

1991 — Эстонія абвяшчае сваю незалежнасьць ад СССР.

1998 — Найвышэйшы суд Канады адмаўляе Квэбэку ў незалежнасьці

У гэты дзень нарадзіліся:

1742 — Тадэвуш Рэйтан, удзельнік Барскай канфэдэрацыі, дэпутат Сойму Рэчы Паспалітай, патрыёт ВКЛ

1847 — Баляслаў Прус, польскі пісьменьнік.

1860 — Раймон Пуанкарэ, францускі дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Францыі ў 1913-1920 гадах.

1932 — Васілій Аксёнаў, расейскі пісьменьнік.

У гэты дзень памерлі:

1919 — Іван Луцкевіч, беларускі археоляг, публіцыст, адзін з заснаваальнікаў беларускага нацыянальнага руху

1940 — Леў Троцкі, расейскі рэвалюцыянэр, адзін з арганізатараў рэвалюцыі 1917 году ў Расеі, забіты ў Мэксыцы агентам НКВД

1991 — Баляслаў Грабінскі, доктар мэдыцыны, беларускі грамадзкі дзяяч

2011 — Віталь Скалабан, беларускі гісторык, літаратуразнавец

Цытата:

«У КГБ баяліся, што зьявіліся ўлёткі і людзі прыйдуць на плошчу на сустрэчу са сваімі дэпутатамі і выкажуцца, што яны думаюць супраць гэтых путчыстаў. А мы разам гаворым путчыстам: „Не!“. Я хачу сказаць, што дэпутацкая Апазыцыя ў Вярхоўным Савеце выступіла з ініцыятывай аб скліканьні нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі, дзе мы маглі б даць ацэнку і тым падзеям, якія адбыліся ў імпэрскім цэнтры ў спробе захопу ўлады, каб мы маглі даць ацэнку тым нашым кіраўнікам Беларусі, якія яшчэ ў нядзелю лісьліва даказвалі нам, што трэба ехаць у Маскву падпісваць з Гарбачовым саюзны дагавор, і празь некалькі гадзін яны ўжо адмовіліся і пачалі служыць новым панам. Людзі! Зараз галоўнае — арганізаваць еднасьць, згуртаваньне, змаганьне за канстытуцыйныя правы, за захаваньне ўсіх законаў, паводле якіх мы жывём, і галоўнае — за пабудову нашай незалежнай Беларускай дзяржавы».

З выступу дэпутата Апазыцыі БНФ Пётры Садоўскага на мітынгу 20 жніўня 1991 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG