Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі суд прыгаварыў эстонскага паліцэйскага да 15 гадоў турмы


Расейска-эстонская мяжа.
Расейска-эстонская мяжа.

Пскоўскі абласны суд сёньня прыгаварыў да 15 гадоў пазбаўленьня волі супрацоўніка эстонскай паліцыі бясьпекі Эстана Кохвэра.

Кохвэр быў абвінавачаны ў шпіянажы, кантрабандзе зброі, яе незаконным нашэньні і незаконным перасячэньні мяжы. Ён таксама прыгавораны да штрафу ў 100 тысячаў рублёў (1300 эўра).

Паводле прысуду эстонец будзе адбываць пакараньне ў калёніі строгага рэжыму.

5 верасьня летась ФСБ Расеі заявіў, што Эстан Кохвэр быў затрыманы ў Пскоўскай вобласьці, і што ў яго канфіскавалі пісталет з патронамі, 5 тысячаў эўра, тэхніку для схаванага аўдыёзапісу, а таксама матэрыялы, якія маюць характар выведнага заданьня.

У Таліне заяўляюць, што Кохвэра захапілі на тэрыторыі Эстоніі і празь мяжу даставілі ў Расею. Сёлета ў сакавіку Эўрапейскі парлямэнт ухваліў рэзалюцыю, у якой, у прыватнасьці, заявіў пра выкраданьне Кохвэра расейскімі спэцслужбамі і заклікаў вызваліць яго.

Кохвэр быў затрыманы расейскімі спэцслужбамі падчас саміту НАТО ва Ўэльсе, празь некалькі дзён пасьля візыту ў Талін прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG