Завітваеш у вёсачку разам з навукоўцамі, якія цікавяцца камянямі і крыніцамі, гарамі і дрэвамі. Распытваць у вёсачцы асабліва і няма каго — бабуля пасьля інсульту і бабуля, у якой муж тры гады таму памёр.
«Мой муж усё ведаў, — з гонарам апавядае ўдава, — чаму тая горка праклятая, дзе каменныя магілы знаходзяцца, як кожны лясок называўся... Яму ўсё цікава было. Цэлымі днямі, бывала, апавядаў, а я завіхаюся па хаце і ня слухаю...»
Аксана Спрынчан
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org