Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе ідуць самыя вялікія з часоў «халоднай вайны» вучэньні дэсанту НАТО


Амэрыканскі дэсантнік (ілюстрацыйнае фота)

Амэрыканскі дэсантнік (ілюстрацыйнае фота)

Амаль 5000 вайскоўцаў з 11 краінаў-чальцоў НАТО ад суботы бяруць удзел у чатырохтыднёвых вучэньнях «Swift Response — 15» (Хуткі адказ).

Пра гэта паведамляе штаб войскаў ЗША, разьмешчаных у Нямеччыне.

Вучэньні пачаліся ў мінулую суботу, яны праходзяць на тэрыторыі Нямеччыны, Італіі, Баўгарыі і Румыніі.

У паведамленьні войскаў ЗША адзначаецца, што «Swift Response — 15» — самыя маштабныя вучэньні дэсанту НАТО з часоў завяршэньня «халоднай вайны».

XS
SM
MD
LG