Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» пакарала сьмерцю захавальніка старажытнасьцяў


Антычныя пабудовы ў Пальміры, сакавік 2014 году

Антычныя пабудовы ў Пальміры, сакавік 2014 году

Ваяўнікі групоўкі «Ісламская дзяржава» пакаралі сьмерцю археоляга, захавальніка антычных помнікаў у сірыйскім горадзе Пальміра.

82-гадовы Халед Асаад быў абезгалоўлены, а яго цела павесілі на антычнай калёне на галоўнай плошчы горада.

Пра гэта BBC паведаміў кіраўнік сірыйскага ведамства па ахове помнікаў Маамун Абдулкарым са спасылкай на сваякоў навукоўца. Перад забойствам Асаада некалькі тыдняў катавалі, дадаў Абдулкарым.

Халед Асаад, які працаваў у Пальміры больш за паўстагодзьдзя, трапіў у закладнікі пасьля таго, як у траўні «Ісламская дзяржава» захапіла горад, які ўваходзіць у сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. У Пальміры захаваліся шматлікія антычныя помнікі і цэлыя архітэктурныя ансамблі. Пасьля захопу горада былі забітыя прынамсі 400 чалавек. Баевікі таксама разбурылі некалькі антычных статуй, два мусульманскія маўзалеі і, паводле некаторых дадзеных, замінавалі старажытны горад.

XS
SM
MD
LG