Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць мігрантаў на межах Эўропы б’е ўсе рэкорды


Адзін зь мігрантаў перадае дзіця ў рукі афіцэра грэцкай берагавой аховы пасьля выратавальнай апэрацыі, у порце на грэцкім востраве Кос, 17 жніўня 2015 году

Адзін зь мігрантаў перадае дзіця ў рукі афіцэра грэцкай берагавой аховы пасьля выратавальнай апэрацыі, у порце на грэцкім востраве Кос, 17 жніўня 2015 году

Колькасьць мігрантаў, якія сабраліся ля межаў Эўразьвязу, дасягнула ў ліпені рэкордных 107.500 чалавек, паведамляюць прадстаўнікі ЭЗ. Гэта найвышэйшы паказчык з 2008 году, калі пачалі весьці падлікі.

Толькі ў адной Нямеччыне колькасьць мігрантаў, якія прэтэндуюць на палітычны прытулак, па выніках гэтага году можа скласьці 750 тысяч чалавек, гаворыцца ў афіцыйных прагнозах.

Раней нямецкі ўрад ацэньваў верагодную колькасьць заяўнікаў у 450 тысяч чалавек.

Улады Эўразьвязу зь цяжкасьцю спраўляюцца з наплывам мігрантаў у апошнія месяцы. Францыя і Вялікабрытанія заявілі, што падпішуць пагадненьне, каб вырашыць праблему мігрантаў, якія сабраліся ў Кале.

Група мігрантаў адпачывае ў чаканьні цягніка ў Нямеччыну на вакзале Брэнэр на італьянскай мяжы, 28 траўня 2015 году

Група мігрантаў адпачывае ў чаканьні цягніка ў Нямеччыну на вакзале Брэнэр на італьянскай мяжы, 28 траўня 2015 году

Рэкорд за рэкордам

У мінулым месяцы ў адным толькі Гамбургу 5700 чалавек падалі заяву на атрыманьне статусу ўцекача; яшчэ 7 тысяч чалавек зьвярнуліся з гэтай просьбай у фэдэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг.

Бягучыя лічбы значна вышэйшыя за рэкордныя 480.000 заяваў, пададзеных у 1992 годзе ў разгар басьнійскага крызісу.

Вярхоўны камісар ААН па справах уцекачоў Антоніё Гут’ерэс заклікаў іншыя эўрапейскія краіны таксама пачаць прымаць да сябе ўцекачоў, паколькі ў доўгатэрміновай пэрспэктыве такі падыход, на яго думку, прынясе лепшы вынік.

«Мне трэба кожны дзень будаваць новы шматкватэрны дом, каб разьмясьціць іх усіх», — сказаў штутгарцкі міністар па інтэграцыі Білкай Енэй.

Грэцыя - Мігранты і ўцекачы з часовымі дакумэнтамі чакаць парома, які завязе іх у Атэны, у порце грэцкага вострава Кос. 14 жніўня 2015 году

Грэцыя - Мігранты і ўцекачы з часовымі дакумэнтамі чакаць парома, які завязе іх у Атэны, у порце грэцкага вострава Кос. 14 жніўня 2015 году

Для разьмяшчэньня ўцекачоў у гарадах Нямеччыны будуюць намётавыя мястэчкі або пераабсталёўваюць спартовыя залы. Аднак сацыяльная напружанасьць няўхільна расьце: у некалькіх рэгіёнах краіны ўжо мелі месца сутычкі мясцовых жыхароў і мігрантаў.

Так, на паўночным усходзе Нямеччыны хостэл, у якім пражывалі мігранты, закідалі фаерамі. У гарадах на ўсходзе краіны прайшлі маштабныя акцыі пратэсту. Тысячы людзей выступілі супраць расьсяленьня мігрантаў у сваіх жылых раёнах, баючыся таго, што яны называюць ісламізацыяй Эўропы.

Мудрагелістыя маршруты

Акрамя Нямеччыны, наплыў уцекачоў перажывае Швэцыя. Як чакаецца, прытулку ў гэтай краіне ў 2015 годзе можа папрасіць да 80 тысяч чалавек.

Большая частка ўцекачоў едзе ў эўрапейскія краіны з ахопленай грамадзянскім канфліктам Сырыі.

З пачатку году Міжземнае мора ўжо перасеклі больш за 240 тысяч чалавек. Мігранты дабіраюцца па моры да берагоў Італіі і Грэцыі, а адтуль перабіраюцца ў іншыя эўрапейскія краіны.

Паводле дадзеных ААН, толькі за адзін апошні тыдзень у Грэцыю ўехала 21000 чалавек, паведамляе ВВС.

Мігранты стаяць у чарзе па бясплатныя сэндвічы, якія раздаюць валянтэры арганізацыі "Салідарнасьць Кос" на грэцкім востраве Кос, 17 жніўня 2015 году

Мігранты стаяць у чарзе па бясплатныя сэндвічы, якія раздаюць валянтэры арганізацыі "Салідарнасьць Кос" на грэцкім востраве Кос, 17 жніўня 2015 году

XS
SM
MD
LG