Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казакі будуць шукаць у расейскіх крамах «санкцыйныя прадукты»


Зьнішчэньне санкцыйных прадуктаў у Расеі
Зьнішчэньне санкцыйных прадуктаў у Расеі

Казакі плянуюць некалькі разоў на тыдзень праводзіць акцыі па пошуку забароненых прадуктаў харчаваньня.

Казацкія патрулі зоймуцца пошукам у крамах Пецярбургу санкцыйных прадуктаў, заявіў атаман «Праваслаўнага саюза казакоў «Ірбіс» Андрэй Палякоў.

«Мы будзем правяраць сеткі, якія не належаць нашым айчынным юрасобам, і рынкі. Маленькія крамы такога ўрону эканоміцы не наносяць», — сказаў Палякоў агенцтву «Росбалт». Ён адзначыў, што мае на ўвазе ня толькі кантрабанду тавараў, але і палітычны складнік — пасьпяховую працу «замежных» гандлёвых сетак на фоне зрыву кантрактаў па «Містраль».

Па словах атамана, у выпадку выяўленьня ў крамах санкцыйных прадуктаў, казацкія патрулі будуць выклікаць паліцыю, прадстаўнікоў Генпракуратуры, Фэдэральнай антыманапольнай службы, Камітэта па разьвіцьці прадпрымальніцтва.

Казакі плянуюць некалькі разоў на тыдзень праводзіць акцыі па пошуку забароненых прадуктаў харчаваньня, заявіў Андрэй Палякоў.

Раней паведамлялася, што генэральная пракуратура Расеі арганізавала «гарачую лінію» для прыёму ад грамадзянаў паведамленьняў пра ўвоз і продаж санкцыйных прадуктаў. У ведамстве рашэньне патлумачылі асьцярогай за здароўе расейцаў — забароненую прадукцыю, на думку Генпракуратуры, у Расею ўвозяць «без правядзеньня кантролю яе якасьці, выкананьня ўмоваў перавозкі і захоўваньня».

Прадукты з краінаў, якія падтрымалі эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Масквы з-за сытуацыі ва Ўкраіне, пачалі зьнішчаць у Расеі з 6 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG