Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомы страляў з абрэза каля Крамля


Як паведамляюць у паліцыі Масквы, 26-гадовы мужчына двойчы стрэліў уверх з абрэза паляўнічай стрэльбы. Гэта адбылося 18 жніўня вечарам у Аляксандраўскім садзе каля сьцен Крамля, піша «Эхо Москвы».

Стралка амаль адразу затрымалі супрацоўнікі патрульна-паставой службы і даставілі ў аддзел паліцыі «Кітай-гораду».

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Цяпер вырашаецца пытаньне аб завядзеньні крымінальнай справы. Аб матывах стралка пакуль нічога невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG