Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бангкоку пасьля тэракту ўзмоцненыя захады бясьпекі


У Тайляндзе паліцыя распаўсюдзіла здымкі падазраванага ў тэракце каля індуісцкай сьвятыні Эраван ў Бангкоку, у выніку якога ў панядзелак загінулі 22 чалавекі і больш як 120 параненыя.

У ліку ахвяраў і пацярпелых ёсьць іншаземцы. На здымках, зробленых з тэлевізійнага запісу, відаць, што невядомы падышоў да сьвятыні з заплечнікам, а пасьля выбуху пакінуў гэтае месца ўжо без заплечніка.

Паліцыя пакуль ня можа выявіць, ці зьяўляецца ён грамадзянінам Тайлянду.

Мяркуецца, што да нападу датычныя некалькі чалавек. Разглядаецца ў тым ліку вэрсія, зьвязаная зь нядаўняй прымусовай дэпартацыяй з Тайлянду ў Кітай 109 уйгураў.

У аўторак у Бангкоку адбыўся другі выбух — невядомы мужчына кінуў невялікае выбуховае прыстасаваньне з моста ў цэнтры гораду. Бомба ўпала ў канал. Ніхто не пацярпеў.

Улады ўзмацняюць захады бясьпекі, у горад сьцягнутыя больш за 10 тысяч паліцэйскіх і салдат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG