Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Львоўскі дэпутат выступіў супраць запрашэньня Лукашэнкі на футбольны матч у Львоў


Футбольны матч у Львове

Футбольны матч у Львове

У Львове набірае абароты скандал, выкліканы прапановай мэра гораду Андрэя Садовага запрасіць на футбольны матч, які мае адбыцца 5 верасьня, беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнку.

Такое жаданьне львоўскі кіраўнік выказаў падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і прэм’ерам краіны Арсенам Яцанюком.

Пасьля гучнай заявы з пратэстам супраць запрашэньня Лукашэнкі, падпісанай грамадзкімі дзеячамі Галіччыны, сваю нязгоду выказала і ўплывовая палітычная партыя «Грамадзянская пазыцыя».

Львоўскі дэпутат Уладзімір Гірняк афіцыйна заявіў: «Я, як дэпутат Львоўскай гарадзкой рады, зьдзіўлены і абураны ініцыятывай мясцовага мэра Львова Андрэя Садовага запрасіць апошняга дыктатара Эўропы Аляксандра Лукашэнку на футбольны матч Украіна — Беларусь у наш горад», цытуе Гірняка Радыё Рацыя.

Уладзімер Гірняк нагадаў, што нягледзячы на падтрымку Ўкраіны на словах, Аляксандар Лукашэнка пашырае колькасьць расейскіх вайсковых баз на тэрыторыі Беларусі, што стварае дадатковую пагрозу Ўкраіне. Выступаючы на сэсіі Львоўскай гарадзкой рады, Уладзімер Гірняк афіцыйна запатрабаваў адклікаць запрашэньне львоўскага мэра беларускаму кіраўніку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG