Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус уцёк з Санкт-Пецярбурскага СІЗА


За 15 хвілін асуджаны да пазбаўленьня волі ўраджэнец Віцебску Дзьмітры Самуйлаў разабраў цагляную сьцяну сьледчага ізалятара і ўцёк.

Як паведамляе прэс-служба Ўпраўленьня Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў Расеі па Санкт-Пецярбургу і Ленінградзкай вобласьці, 17 жніўня адзін з асуджаных, які адбывае пакараньне ў атрадзе гаспадарчага абслугоўваньня, у 11.45 быў выведзены за лінію аховы СІЗА на гаспадарчы двор для працы ў складзкіх памяшканьнях. А праз 15 хвілін яго і сьлед прастыў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, адзначаецца ў прэс-рэлізе, «ён мог зьдзейсьніць уцёкі, разабраўшы цагляны мур сьцяны складу».

Неаднаразова судзімы Самуйлаў Дзьмітрый Ігаравіч, 1989 года нараджэньня, у чарговы раз быў асуджаны за крадзеж на 4 гады і 3 месяцы пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Самуйлаў абвешчаны ў вышук. На выгляд яму 25-27 гадоў, рост — 187 см., хударлявага целаскладу, твар рабаваты, бровы прамыя, вочы блакітныя, нос сярэдні, пераносьсе скрыўленае налева, вусны сярэднія, падбародак раздвоены, на падбародку ямінкі.

З асаблівых прыкметаў — татуіроўкі: арнамэнт на запясьці правай рукі, выява ластаўкі на грудзях справа і зьлева, на правым перадплеччы — выява Фэміды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG