Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні адкрыецца «музэй турэмнага побыту»


Сяргей Грыневіч. З «Цэнзарскіх нажніц»: «Гарадзенская турма»

Сяргей Грыневіч. З «Цэнзарскіх нажніц»: «Гарадзенская турма»

Першы ў краіне музэй турэмнага побыту адкрыецца 20 жніўня. Экспазыцыя разьмесьціцца па вуліцы Кірава, 1, паведамляе БЕЛТА.

У музэі будуць прадстаўленыя асабістыя рэчы, фота, дакумэнты і ўзнагароды былых супрацоўнікаў гарадзенскай турмы, а таксама сьведчаньні, прысьвечаныя гісторыі пэнітэнцыярнага ведамства. Сярод экспанатаў — ланцугі, кайданы і рагаткі пачатку XIX стагодзьдзя, клеймы, якія ставілі на шчаку асуджаных, таўро «Злодзей» і «Кат». Плянуецца, што ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця музэю возьме ўдзел міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.


У гарадзенскай турме сядзелі ўдзельнікі паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага (у тым ліку мастак Напалеон Орда), вядомы дзеяч нацыянальнага руху Браніслаў Тарашкевіч, дзеяч камуністычнага руху Заходняй Беларусі Сяргей Прытыцкі.


У апошнія 20 гадоў у турму траплялі журналісты Павал Шарамет, Зьміцер Завадзкі, Анджэй Пачобут, прадпрымальнікі Валер Леванеўскі і Мікалай Аўтуховіч, маладафронтавец Зьміцер Дашкевіч.

XS
SM
MD
LG