Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9 верасьня ў рэстаране-бровары «Сябры» пройдзе фэстываль «Рок па вакацыях»


У якасьці гасьцей арганізатары запросяць і зорак беларускага року, якія выканаюць кавэры на ўдзельнікаў першых фэстаў «Рок па вакацыях».

Сёлета найстарэйшы беларускі рок-фэстываль пройдзе ў Менску 9 верасьня на пляцоўцы «Біргарден» рэстарану-бровару «Сябры».
«Рок па вакацыях» шмат гадоў праводзіўся як апошні летні оўпэн-эйр і першы сапраўдны рок-канцэрт пачатку новага сэзону.

Cёлета асноўнымі ўдзельнікамі будуць модныя, актуальныя і адносна маладыя беларускія гурты, ляўрэаты і ўдзельнікі найвядомейшых беларускіх і эўрапейскіх фэстаў — «:B:N:», «Мутнаевока», «NIZKIZ».

У якасьці гасьцей арганізатары запросяць і зорак беларускага року, якія выканаюць кавэры на ўдзельнікаў першых фэстаў «Рок па вакацыях».

Фэстываль «Рок па вакацыях» упершыню прайшоў 1 верасьня 1993 года і карыстаўся вялікай папулярнасьцю на працягу наступных пяці гадоў. На ім выступалі зоркі і пачаткоўцы беларускага року: «Мроя» (пасьля «NRM»), «Уліс», «Крама», «Новае неба», «Rouble Zone», «Тарнада», Аляксей Шадзько і іншыя. У 1996-м годзе была запісаная відэавэрсія фэстывалю.

З 1998 году быў перапынак, фэст адрадзіўся зноў у 2008 годзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG