Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Екацярынбургу немаўля назвалі Крымам


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта паведамляе расейская газэта «Известия». Паводле выданьня, нованароджанага хлопчыка бацькі назвалі ў гонар далучэньня да Расеі крымскага паўвострава.

Таксама ў Расеі за апошнія 3 гады зьявілася некалькі дзяўчынак з імем Алімпіяда: пяць — у Санкт-Пецярбургу, дзьве — у Краснадарскім краі і яшчэ адна — у Ніжнім Ноўгарадзе.

Газэта прыводзіць словы дырэктара дасьледчага цэнтру «Гісторыя прозьвішча» Ўладзіміра Максімава, які мяркуе, што «далучэньне Крыму да Расеі — знамянальная падзея для кожнага расейца, і рэгістрацыя дзіцяці з імем — назвай паўвострава — не зьяўляецца беспрэцэдэнтнай сытуацыяй, хоць яна і нестандартная».

Экспэрт адзначае, што імя Крым існуе ўжо сотні гадоў, аднак у цюркскіх народаў.

«Известия» таксама паведамляюць, што расейцы падтрымалі заходні трэнд і пачалі называць сваіх дзяцей у гонар пэрсанажаў культавага цыклю раманаў-фэнтэзі Джорджа Марціна «Песьні лёду і полымя» і пасьпяховага сэрыялу на аснове гэтага твора «Гульня тронаў». У маскоўскім рэгіёне зарэгістравана восем дзяўчынак, а ў Санкт-Пецярбургу — чатыры, якіх назвалі імем Ар’я (імя адной з галоўных гераіняў сагі пра сем каралеўстваў). На Ўрале ў мінулым годзе аднаго з хлопчыкаў названы Тэонам, а ў Чэлябінскай вобласьці зарэгістраваныя хлопчыкі зь імёнамі Варыс і Пэцір.

XS
SM
MD
LG